У Беларускай праваслаўнай царкве пракаментавалі словы кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Кірыла пра заклік не хадзіць у храмы і маліцца дома.

Пра гэта выданню «Наша Ніва» паведаміў прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін.

«Патрыярх Кірыл спасылаецца на заклікі адпаведных расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, распаўсюджаныя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй менавіта ў Расіі. У нас не Расія. У нас пакуль што няма падставаў лічыць, што нашы эпідэміялагічныя службы бачаць сітуацыю гэтак жа. Мы чакаем іх далейшых тлумачэнняў», - адзначыў ён.

Раней паведамлялася, шо кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл заклікаў вернікаў выконваць загады расійскіх уладаў, апублікаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, і не хадзіць у храмы.
Перейти на сайт