Аляксандр Ахмач: Пад сцягам св. Георгія ці «каларадзкай» стужкай?


Апошнімчасам прасторы інтэрнэт сеціва ажно “травіць” ад штодзённых віртуальных “баёў”на глебе расейска-украінскага канфлікту. Прычым, як і ў рэальных баявых умовах, кожны з бакоў мае свае вонкавыя знакі адрознення: прыхільнікі дзяржаўнай непадзельнасці,аздабляюць свае аватары ды фотаздымкі нацыянальнымі колерамі, а іхніясупраціўнікі найчасцей выкарыстоўваюць нейкае іржава-чорнае спалучэнне вядомаепад назваю “каларадзкая” ці “георгіеўская” стужка. І калі да правамоцнасціўжывання першага не ўзнікае аніякіх прэтэнзій, то апошняе выклікае даволі шматгістарычных і геральдычных пытанняў. Асабліва яе назва. З гэтага і пачнем.


Як вядома, ў класічнай еўрапейскай геральдычнай традыцыі,спалучэнне колераў сцяга найчасцей вынікаюць са спалучэнняў колераў герба. Гістарычна гэта ўяўляецца натуральным, бо ў часы сярэдневечных войнаў тактычна было прасцей адрозніваць “сваіх” менавіта па колерах ці спалучэннях колераўфеадальнага гербу на вопратцы ці то зброі ваяроў. І ў такім разе, ўзнікаеслушнае пытанне: які герб можа сымбалізаваць сабою т. зв. “георгіеўская”стужка, і ці насамрэч яна “належыць” св. Георгію, як тое сцвярджаюць некаторыя “знаўцы”, а не нейкаму гіпатэтычнаму “жорыку”?

 

Adovo”:колеры св. Георгія ў сусветнай гістарычнай спадчыне

 

Геральдычна, большасць сучасных дзяржаўных гербаў краін Еўропы і часткова Азіі, ўзніклі з прыватнаўласніцкіх феадальных гербаў заможныхдамоў ці родаў. А тыя, ў сваю чаргу, згодна з ранейшай хрысціянскай традыцыяй, былі сымбалічна звязаныя з імём сямейнага “абаронцы-заступніка”, найчасцейнейкага святога, які і з’яўляўся “патронам” таго, ці іншага дому. Так, патронамдому Медычы, традыцыйна лічыўся св. Амбражэй, патронам роду Валуа – св. Мацін,Ментонаў – св. Бернар  і г.д. 


Вобраз св. Георга ў якасці “нябёснага” патрона значнапашырыўся ў часы Крыжовых паходаў як заступніка рыцараў. На думку ангельскагадаследчыка Р. Ігланда, пачынаючы з XIII стагоддзя “бадай што самымраспаўсюджаным доказам стараангельскай рыцарскай годнасці, быў дакументальна зафіксаваны ўдзел калі не яго самога, то кагосьці з яго продкаў ў Крыжовыхпаходах… таму не выклікае здзіўлення масавае выкарыстанне сярэдневечнымрыцарствам чырвонага крыжа на белых плашчах, якія сымбалізуючыгэтае дачыненне,адначасова візуальна падкрэслівалі рыцарскія правы” – піша гісторык у сваёйманаграфіі “Паходжанне ангельскага рыцарскага саслоўя”. 


Разам з тым, Ігланд цалкам не адмаўляе і версіі свайгосуайчынніка, вексілолага А. Пэтэрсана, які выводзіў паходжанне сымбаля св.Георга ў Англіі ад крыжа на вопратцы чальцоў Ордэну Тампліераў, для якіх пасля 1307 году, з-за пераследу ў кантынентальнай Еўропе, Туманны Альбіён стаў“другой Радзімай”. Гэтаксама, даволі цікавай гістарычнай крыніцай па гэтамупытанню можа з’яўляцца “Вялікая Хроніка” Мацея Парыжскага дзе ён узгадвае абтым, што чырвоны крыж на белым полі (мал.1) да канца XIII ст. канчатковазацвердзіўся менавіта як сымбаль ангельскіх крыжакоў, аднак, першапачатковалічыўся сымбалем усіх удзельнікаў паходаў у Святую Зямлю незалежна ад іх паходжання і статусу.


 
Традыцыя ўжывання крыжа св. Георгія (чырвоны крыж набелым полі) ў якасці сярэдневечнай вайсковай сымболікі таксама была зафіксаванаў краінах Паўднёва-Усходняй Еўропы (Польшча, Чэхія, Вугоршчына) і ў прыватнасціна землях ВКЛ. Настаражытным батальным палатне “Бітва пад Воршай 1514г.”, (мал.2), якое па меркаваннях мастацтвазнаўцаў было напісана праз некалькі годпасля непасрэдных падзей, на коп’ях літоўскай кавалерыі можна ўбачыць дзяржаўнысцяг Вялікага Княства Літоўскага з выявай “Пагоні” і баявыя флюгеры з чырвонайпаласой на белым тле, перакрыжаванай каля тронка другой чырвонай паласой, ў Беларусі больш вядомыя як сцягі св. Юрыя (мал.3, 4).




Тым не меньш, ледзь не самая старажытная традыцыя ўжывання Георгіеўскага крыжа ў якасці не толькі вайсковай, але і дзяржаўнай сымболікі належыць грузінам. Пачынаючы ледзь не з V стагоддзя, традыцыя ўжывання чырвона-белых колераў ў якасці вайсковых, паданне звязвае з імём Вахтанга I Гаргасала (446-502 г.г.). Па сведчанню гісторыкаў, баявое адзенне, зброя ды штандар Гаргасала захоўвалася да XII ст. і было страчана ў Алхацысцкайвайне.


У “Сусветным атласе” XIV стагоддзя, невядомы аўтарупершыню змясціў прататып сучаснага дзяржаўнага сцяга Грузіі: белае палатно звыявай чырвонага крыжа св. Георгія і чатырма меньшымі чырвонымі крыжамі павуглах (па тыпу Герусалімскага крыжа). Гэтаксама, на мапе Анжаліна Дульсерта1339 году, горад Тыфіліспазначаны аналагічным сцягам (мал.5). 


 

Такі ж сымбальбыў пазначаны на мапах венецыянскіх братоў-картографаў Францыска і Даменіка Піцыяні (DomenicoyFrancescoPizzigani) датуемай 1367г, і трошкі зменены (без малыхкрыжоў) на мапе Дыега Хамема (мал.6, 6а). Менавіта гэтыя картаграфічныя крыніцы дазволілі амаль цалкам рэканструяваць сапраўдныя старажытныя дзяржаўныя сымбалі Грузіі, ды з нязначнымі зменамі (замест малых роўнаканцовых крыжоў, зараз выкарыстоўваюцца “Балнісцкія” ці “Леапольдавы” крыжы) зацьвердзіць іх у якасцісучаснай дзяржаўнай сымболікі Грузіі 14 студзеня 2004-га году.


Такім чынам, разглядаючыеў рапейскую ды старажытнагрузінскую традыцыю ўжывання вексілалагічнай сымболікісв. Георга, ня цяжка зразумець, што сапраўнымі колерамі дадзенага святога ўгістарычным аспекце могуць лічыцца менавіта чырвона-белыя спалучэнні а ненейкія іншыя. Да таго ж, гэтыя ж сымбалі маюць даволі цікавы арэал распаўсюду ўсучаснасці.

 

Крыжы і колеры св. Георга ў сучаснасці 


Акрамя згаданых дзяржаўных сымбаляў Грузіі і Англіі, крыжы св. Георга выкарыстоўваюцца ў якасці самастойнай выявы ці то элементу ў сучасных афіцыйных сымболіках шматлікіх мясцовасцяў, гарадоў, царкоўных ды нават ордэнскіх задзіночанняў. З цягам часу, улічваючы развіццё геральдычнай навукі ды зыходзячы з іншых акалічнасцяў, першапачатковыя колеры крыжа св. Георга перацярпелі вонкавыя змены, аднак, захавалі сваю гістарычную сутнасць. Бадай што самы распаўсюджаны ўжытак яны маюць у Ангельшчыне, Паўночнай Ірландыі ды ўвогуле ў Заходняй Еўропе. 


Так, выява крыжа св. Георга з чырвоным мячом змешчаным у левым верхнім куце, з’яўляецца традыцыйным сцягам Брытанскай сталіцы (мал.7). 

 

Аўтэнтычны крыж святога шчэ з часоў Генуэзскай рэспублікі (XI – XVIII ст.) месціцца на сучасным сцягу Генуі (мал.8). 




З невялікімі зменамі ён гэтаксама прысутнічае на гербе і сцягу горада Амерсфорта што ў Нідэрландах (мал.9). 



З 1985 году крыж Георга ў спалучэнні з крыжом Вільгельма Заваёўніка прысутнічае на афіцыйным сцягу кароннага ўладання Брытаніі Гернсі (мал.10).


 
Сцяг Барселоны гэтаксама мае семетрычны элемент згаданага крыжу (мал.10а).

 
Само сабою, ён з’яўляецца вексілалагічнай асноваю на сцягу Ольстэру (мал.11) і былым сцягу Паўночнай Ірландыі (мал.12), а гэтаксама ў якасці сымбалю Трырскага архіепіскапства (мал.13) ды на сцягу Мальтыйскага Ордэна (мал.14). 



 

 

Аднак, мабыць самым цікавым для нас уяўляецца выкарыстанне сцягу св. Георга на “нетрадыцыйных” землях, ў прыватнасці Новага Свету ды шматлікіх выспаўных дзяржаў. Гэта звязана ў першую чаргу з пачаткам еўрапейскіх каланізацыйных працэсаў ў часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў XV – XVII стагоддзяў.Традыцыйна брытанскі ўплыў даволі моцна адчуваецца ў Канадзе, што не магло не адбіцца на сцягах такіх гарадоў як Нанайма (мал.15), Монрэаль (мал.16), правінцый Альберта (мал.17) ды Антарыа (мал.18). 





Як бачым, геаграфічны ды стылізацыйны арэал распаўсюду крыжоў ды колераў св. Георга даволі разнастайны, аднак, звернемся да сутнасці: чаму ў Расеі “георгіеўскімі” колерамі лічацца менавіта іржава-чорнае спалучэнне, ды ўвогуле, ці мае гэтая краіна нейкія гістарычныя адносіны да св. Георгія?


Традыцыя ўжывання выявы св. Георгія ў Маскоўскай і Расейскай дзяржавах
 

Раней мы ўжо спасылаліся на тое, што геральдычная навука мае свае вельмі акрэсленыя і строгія правілы ды законы. Аднак, у Расеі, больш-меньш займеўшай сталыя стасункі з краінамі Заходняй Еўропы толькі ў часы Петра I, агульнапрынятыя геральдычныя традыцыі набываюць свае шматлікія лакальныя “асаблівасці”. Не ў самым лепшым сэнсе гэтага слова. 

Мабыць самым знакамітым расейскім гербам з выяваю св. Георгія з’яўляецца герб Масквы, паданне аб паходжанні якога традыцыя звязвае з імём Юрыя Даўгарукага, летапіснага “заснавальніка” гэтага гораду які, да таго ж меў сваім “нябёсным патронам” менавіта св. Георгія. Тым ня меньш, насамрэч, гэтыя ўяўленні не адпавядаюць рэчаіснасці, бо ні Маскоўскае княства, ні Візантыя не мелі сваёй геральдычнай традыцыі ў класічным яе разуменні. Маскоўскія князі карысталіся сымбалічнымі выявамі, прынамсі на пячатках, аднак, у адрозненне ад заходнееўрапейскіх феадалаў, яны не перадаваліся па спадчыне. 

Першыя згадкі аб вершніку “змееборцу” ў якасці сымбалю Масквы прыходзяцца на княжэнне Івана III, які ў 1464 г., усталяваў над брамаю Фролаўскай вежы Крамлю выяву Георгія Перамоганосца дзідаю забіваючага змея. Але, ў гэтым значэнні праіснаваў ён нядоўга. 
Сэнс у тым, што ў масавай свядомасці выява вершніка на кані шчэ доўгі час звязвалася не са святым Георгіем, а асацыявалася менавіта з ваяром, які увасабляў уладара, князя маскоўскага. І нават зараз, на сучасным маскоўскім гербе (мал.19), згодна з геральдычнай традыцыяй знаходзіцца менавіта “ваяр” а не “святы” (усе выявы святых у класічнай геральдыке маюць німб), што цалкам спярэчыць апісанню герба Масквы нават у афіцыйнай дакументацыі і законадаўстве РФ. 


Толькі пад 1728-м годам, мы знаходзім першае дакументальна зафіксаванае апісанне гербу Масквы ў якім мы з некаторымі агаворкамі можам “убачыць” менавіта Георгія Перамоганосца:«Георгий на коне белом, побеждающий змия, епанча и копье желтые. Венец желтый же, змей черный, поле кругом белое, а в середине красное» (мал.20). Аднак і гэты герб “не прыжыўся” ў маскоўскай сымболіцы праіснаваўшы трошкі больш за 120 гадоў. Усе наступныя выявы герба Масквы геральдычна неслі ў сабе менавіта вобраз “вершніка”, але не святога (незалежна ад дакументальнага яго апісання).Такім чынам, сучасная маскоўскаясымболіка, з геральдычнага пункту гледжання, да вобразу св. Георгія мае хіба што ўскоснае дачыненне, нават нягледзячы на даволі шматлікія згадкі. 


Падсумоўваючы ўсё вышэйзгаданае, можна зрабіць наступныя высновы: па першае, колерамі св. Георгія традыцыйна лічацца чырвоны і белыя спалучэнні, па другое – з геральдычнага пункту гледжання, вобраз св. Георгія прысутнічаў на дзяржаўных сымбалях Масковіі ды Расеі, хіба што толькі ўскосна. Адкуль жа ўзялася тая самая “каларадзкая” стужка, ды яшчэ й з імём святога, да якога яна насамрэч аніякага дачынення не мае?

Ад “салдацкага” Крыжу да “гвардзейскай” стужкі

Вось мы і падыйшлі да самага цікавага. Загадам расейскай імператрыцы Кацярыны II ад1769-м году была зацверджнана новая ўзнагарода для уганаравання вайсковых афіцэраў за баявыя дзеянні ды выслугу год ў вайсковых чынах. Поўная яе назва – “Императорский Военный орден Святого Великомученника и Победоносца Георгия” (мал.21). Апроч іншага, ў статуце дадзенай узнагароды мелася і апісанне ордэнскай стужкі: “Лента шёлковая о трёх чёрных и двух жёлтых полосах”. Але, самае цікавае гэта тое, што гэтыя колеры насамрэч сымбалізуюць.


Усяго за некалькі дзесяцігоддзяў перад каранацыяй згаданай расейскай імператрыцы, у “Высочайше утверждённом мнении Сената от 17 августа 1731 года” шалікі палявой і параднай форм драгунскіх ды пяхотных палкоў загадана было рабіць “по российскому гербу”, а менавіта з чорнага шоўку з золатам, а гэтаксама «шляпы всем иметь с голуном золотым и с кисточками золотыми с чёрным полем и с белым бантом волосяным».І вось тут, самы час звярнуць увагу на дзяржаўны герб і сцяг Расейскай імперыі, і ў прыватнасці на яго цэнтральны элемент. Як бачна на малюнках 22 і 22а, у гербе і на сцягу пераважаюць менавіта чорна-жоўтыя колеры (колер галоўнай фігуры і колер шчыту), такія ж, як і на ордэнскай стужцы (а мы ўжо казалі аб тым, што згодна геральдычным правілам, колеры сцягу зазвычай вынікаюць з колеру гербу).



Такім чынам, абапіраючыся хаця б на гэтыя дадзеныя, можна з упэўненасцю трактаваць колеры стужкі да ордэну св. Георгія як менавіта стылізацыю пад асноўныя колеры тагачаснага імперскага гербу ды сцягу, і ў такім разе, ў геральдычным ды вексілалагічным сэнсах, іх варта разглядаць хутчэй як “імперскія” а не як “георгіеўскія”, аналагічна як і самую стужку, на што гэтаксама ўказвае адзіны з вядомейшых экспертаў па расейскай фалерыстыцы Серж Ардаленка. Дарэчы, падобная трактоўка гэтаксама ўшчэнт шчэ адзін міт, згодна якому, колеры дадзенай стужкі трактуюцца як колеры полымя і агню, ўпершыню агучаны обер-камергерам графам Літта ў 1833-м годзе. Але, неўзабаве пакрочым далей.

У 1807-м годзе, маніфестам імператара Аляксандра I, была зацверджана шчэ адная ўзнагарода – Георгіеўскі крыж (з такой жа ордэнскай стужкай), якім уганароўваўся шэраговы ды унтэр-афіцэрскі склад расейскай арміі (мал.23). У хуткім часе ён набыў і іншую, пабытовую назву – “салдацкі” крыж, бо стаў ледзь не самай распаўсюджанай узнагародай шэраговага і падафіцэрскага асабістага складу. Лічыце самі, толькі ў часы Мікалая I, дадзеным крыжом было ўганаравана 57706 чалавек. І гэтая “папулярнасць”, як не дзіўна, мела свой працяг нават за савецкім рэжымам, а менавіта ў час Другой сусветнай вайны.



Так, прамым “спадкаемцам” таго самага Георгіеўскага крыжу стаў т.зв. “салдацкі ордэн” – Ордэн Славы, зацьверджаны ў 1943-м годзе, з агульнай колькасцю ўганараваных – болей 1 мільёну чалавек (мал.24). Вось вытрымкі са статуту гэтай узнагароды: “Знак при помощи ушка и кольца соединяется с пятиугольной колодочкой, покрытой шёлковой муаровой лентой шириной 24 мм. На ленте пять продольных равных по ширине чередующихся полосок: три чёрного и две оранжевого цвета. По краям лента имеет по одной узкой оранжевой полоске шириной 1 мм”. Акрамя гэтага, загадам №142 ад 10.06.1942 года, адмірал Хоміч зацьвердзіў і т.зв. “гвардзейскую” стужку, якая візуальна нічым не адрознівалася ад вышэйапісанай, аднак, прызначана была для ўганаравання частак, злучэнняў і караблёў здейсніўшых баявы подзьвіг у рэальных баявых умовах.

 
Якія высновы мы можам зрабіць з усяго тут згаданага? Мяркуем, што адказ на гэтае пытанне ў кожнага будзе свой. Але, для сябе мы зрабілі бадай што галоўную выснову – чалавеку ўласціва памыляцца. Прычым, у пабытовым сэнсе, асобныя памылкі не ўяўляецца нейкай звышнатуральнай, надзвычайнай з’явай, аднак, разам з тым, людзям гэтаксама ўласціва “верыць на слова” ды падхопліваючы памылкі іншых, рэтрансляваць іх далей. Менавіта так нараджаюцца “ідэалагічна правільныя” міты ды гістарычныя стэрыятыпы. І тым не меньш, навука не можа быць “правільнай” ці “не правільнай” у залежнасці ад ідэалагічных “абставін”, і гісторыя абапіраецца на факты, а не на асабістае меркаванне тых, хто здольны іх “правільна” інтэпрытаваць. Прынамсі, так павінна быць…

Аляксандр Ахмач

 

 

 

 

6108 просмотров
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

10 Бразильских реалов 6,2059
10 Датских крон 4,6812
1 Кувейтский динар 10,6454
10 Дирхамов ОАЭ 8,9338
1 Доллар США 3,2809

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461