Юры Дракахруст: ЛГБТ, Сьмілевіч і ўсе астатнія

tert.am


Якія жарсьці распаліла старшыня «Моладзі БНФ» сваім артыкулам, колькі ўсяго цікавага даведалася пра сябе. І невук яна, і цемрашалка, і агент Масквы, і «шуняўка», ну і дурніца найперш.


Я, дарэчы, не пра тое, што яна мае рацыю. Я пра гранічную няшчырасьць абвінавачваньняў, адрасаваных менавіта ёй. А хіба іншыя палітыкі адрозьніваюцца ў сваіх поглядах ад яе?


Прыгадваецца старая, але не такая і старая, гісторыя. 2005 год, беларуская апазыцыя праводзіць дэмакратычны кангрэс, выбірае адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2006 году. Падчас пасяджэньня каля будынку, дзе адбываецца кангрэс, зьяўляецца група маладзёнаў, якія агітуе за аднаполыя шлюбы. Двое ўдзельнікаў пікету, мужчыны, цалуюцца.


Усе гэта ўвечары паказваюць БТ і ОНТ. Як перадаваў тады наш карэспандэнт «камэры таксама зафіксавалі абурэньне ўдзельнікаў і гасьцей Кангрэсу». Гранічнае абурэньне гэтым пэрфомансам выказалі потым у інтэрвію і ўсе лідэры беларускай дэмакратыі, удзельнікі кангрэсу, іх вэрдыкт быў адназначны — гэта правакацыя.


Ну а быў бы той пікет імітацыяй падтрымкі дэмакратычных сілаў з боку, скажам, жанчын. Ці людзей сталага веку. Ці, напрыклад, украінцаў, што жывуць у Беларусі. І што? Такая імітацыя таксама выклікала б «абурэньне ўдзельнікаў і гасьцей Кангрэсу», была б таксама расцэненая, як правакацыя? Мяркую, што не.


Чаму пры дапамозе такога пікету хацелі дыскрэдытаваць апазыцыю ўлады — зразумела. Яны ж цемрашалы. Але чаму і ўдзельнікі кангрэсу палічылі, што іх гэты пікет дыскрэдытуе?


А чаму не павялі сваю гульню, ня выйшлі да ўдзельнікаў пікету, не паціснулі ім руку, не сказалі — дзякуй вам за падтрымку, нам патрэбныя галасы розных групаў беларускага насельніцтва? Гэта ж толькі Сьмілевіч, на думку яе апанэнтаў, такая цемрашалка ў 2018 годзе, а іншыя, самыя выбітныя прадстаўнікі беларускай дэмакратыі — яны ж заўсёды былі і ёсьць адэптамі талерантнасьці і павагі да правоў ЛГБТ-супольнасьці.


Вось Барак Абама празь некалькі гадоў пасьля беларускага дэмакратычнага кангрэсу, у лістападзе 2008 году, пасьля сваёй перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, заявіў, што яго посьпех — гэта адказ на выклікі часу розных групаў, у тым ліку «геяў і людзей традыцыйнай арыентацыі». А ніхто ж не правакаваў, не цягнуў за язык. Палічыў за патрэбнае падзякаваць за падтрымку і геям.


А чаму ж у 2005 годзе ў цьвету беларускай дэмакратыі выклікала нават абурэньне хай сабе і імітацыя падтрымкі з боку геяў, з боку прыхільнікаў аднаполых шлюбаў? І чым гэтае стаўленьне адрозьнівалася ад стаўленьня Ганны Сьмілевіч у 2018 годзе? А нічым.


Якая палітычная сіла, партыя ў Беларусі ясна і нядвухсэнсоўна выказвалася за аднаполыя шлюбы? Ніводная. Нават за партнэрствы не выказваліся, што, не закранаючы рэлігійныя пытаньні, дазваляе геям вырашаць юрыдычныя пытаньні іх саюзаў. Не, не, не, мы пра гэта памаўчым.


Ну а больш слабая вэрсія — хоць адна палітычная партыя выказалася публічна, ясна і нядвухсэнсоўна за дазвол, скажам, на правядзеньне гей-парадаў? Ну так, Сьмілевіч цемрашалка, ёй гей-парады не падабаюцца, ды і БНФ і БХД — сярэднявечныя дзікуны. А хоць нехта іншы — на ўзроўні сучасных сусьветных трэндаў, нехта іншы з палітыкаў заклікаў, скажам. Менгарвыканкам дазволіць гей-парад? Ня чуў ні ад аднаго такіх заклікаў.


Вось брытанская амбасада вывесіла на Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй вясёлкавы сьцяг. МУС адказаў дурной заявай, маўляў, нашаму грамадзтву гэта чужое.


А хоць адна партыя вывесіла над сваім офісам вясёлкавы сьцяг? Ну цемрашалы не вывесілі, а абаронцы талерантнасьці — вывесілі? У знак сваёй талерантнасьці ці як знак эўрапейскага выбару ці ў знак чаго заўгодна. А, таксама не вывесілі. А чаму?


А вы, крытыкі Сьмілевіч, прынамсі параілі б ім усё гэта зрабіць: выказацца за аднаполыя шлюбы, за дазвол на правядзеньне гей-парадаў, вывесіць вясёлкавыя сьцягі над партыйным офісам на дзень барацьбы з гамафобіяй? Праўда параілі б?


Я ведаю, што пачую ў адказ: для Беларусі гэта неактуальна. Як неактуальна? Доля геяў у Беларусі меншая, чым у ЗША? Не. Для цывілізаванага сьвету актуальна, а для Беларусі неактуальна? Ну дык прэсавая служба Шуневіча прыкладна тое і сказала наконт вясёлкавага сьцягу над брытанскай амбасадай.


Ёсьць яшчэ адзін важны чыньнік. Сьмілевіч — палітык. У краіне, дзе няма палітыкі, але тым ня менш. Яе праца — прадстаўляць, увасабляць масавыя інтарэсы, жаданьні, уяўленьні. Яны ёй бачацца вось такімі. А хіба іншым палітыкам яны, менавіта масавыя жаданьні і ўяўленьні, уяўляюцца іншымі? Паводзіны палітыкаў, прычым усіх ці пераважнай часткі, сьведчаць пра тое, што такімі ж. Яны ня маюць рацыі ў такіх сваіх паводзінах, грунтаваных на іх уяўленьні пра масавыя ўяўленьні? Ну іншых беларускіх палітыкаў у мяне для вас няма. А ў вашым, шаноўныя апанэнты Сьмілевіч, уяўленьні масавае стаўленьне да гэтых пытаньняў іншае?


Паўтаруся — я не да таго, што яна мае рацыю. Я пра тое, што ёсьць сапраўды сусьветная, ну прынамсі заходняя тэндэнцыя (нехта скажа дэкаданс, вычварэньне, дэградацыя). Але тэндэнцыя. І яна — рэальнасьць. І іншая рэальнасьць — масавыя ўяўленьні беларусаў (нехта скажа забабоны і дзікунства). Але гэта рэальныя ўяўленьні не амэрыканцаў, не немцаў, не палякаў, не сусьветнай супольнасьці. А беларусаў. Якія ўвасабляе хутчэй Сьмілевіч, чым яе апанэнты.


Дык можа ключ у тым, каб знайсьці кампраміс паміж гэтымі пазыцыямі, гэтымі дзьвюма рэальнасьцямі? Кампраміс, дарэчы, таксама эўрапейская ды і беларуская каштоўнасьць, хаця і паўзабытая апошнім часам. І талерантнасьць — яна ж па ідэі талерантнасьць і да іншай, нават непрыемнай думкі. А вось зьнявагі і навешваньне цэтлікаў эўрапейскай каштоўнасьцю не зьяўляюцца па вызначэньні.


«Радыё Свабода»

4803 просмотра
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

10 Бразильских реалов 6,5389
10 Датских крон 4,7244
1 Кувейтский динар 10,5803
10 Дирхамов ОАЭ 8,8621
1 Доллар США 3,2545

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461