Алена Анісім: Пераарыентацыя Беларусі на Захад можа прайсці зараз менш хваравіта, чым раней (інтэрв'ю)


Рэдакцыя «Палiтрынга» вырашыла запусціць вясновае апытанне экспертаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў, палітолагаў, якое будзе прысвечана ўплыву эпідэміі каранавiруса на сусветную супольнасць і нашу краіну.

Жыццё сусветнай супольнасці пасля каронавіруса – якiм яно будзе, і якое месца ў iм зойме Беларусь? Ці памяняе наша краіна знешнепалітычны вектар, ці ўсвядомiць неабходнасць паскарэння інтэграцыйных працэсаў, або ж пойдзе іншым шляхам - на збліжэнне з Захадам?

Сваім меркаваннем па агучаных пытаннях дзеліцца дэпутат Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання і старшыня «Таварыства беларускай мовы» Алена Анісім.

- Як зменіцца свет пасля пандэміі коронавируса? Якое месца ў ім зойме Беларусь?

- Відавочна, што пандэмія каронавіруса выклікае многа пытанняў, на якія няшмат хто дасць дакладныя адказы. Свет можа змяніцца ў лепшы бок, ужо пачаў змяняцца. Але гэта ў значнай ступені будзе залежаць ад палітычнай эліты свету: будзе рабіцца стаўка на сілу ці ўсё ж пераважаць працэсы ўзаемападтрымкі і кансалідацыі, як гэта можна назіраць зараз. Калі возьмуць верх тэндэнцыі да гарманізацыі сусветнага грамадства, то Беларусь можа разлічваць на сваё годнае месца пры ўмове дэмакратызацыі ўнутры краіны, большага ўсведамлення сваіх моцных бакоў, апоры на ўласны народ.

- Крызісныя абставіны апошняга часу паказваюць відавочныя высновы: розныя тактычныя рознагалоссі паміж РФ і Беларуссю-гэта нішто ў параўнанні з глабальнымі выклікамі. Ці прывядзе гэтая сітуацыя да паскарэнню інтэграцыйных працэсаў?

-Хацелася б, каб глабальныя выклікі навучылі правільна рэагаваць на іх, больш думаць пра патрэбы ўласнага народа, паважаць яго, а не дэманстраваць дзіўнае "прагінанне" перад больш заможным суседам. Сітуацыя падчас пандэміі хутчэй спрыяе таму, каб умацоўваць сваю краіну, а не займацца інтэграцыйнымі пустышкамі, якія цікавяць невялікую групу - прыстасаванцаў пры ўладзе. Я асабіста выступаю за тое, каб інтэграцыйныя гульні адышлі ў нябыт.

- Якая верагоднасць таго, што розьніца ў падыходах Расеі і Беларусі да барацьбы з каронавірусам «разгорне» Менск у бок Захаду?

- Відавочна, што Захад (і ў цэлым шмат краінаў свету) аказалі і маральную, і дзейсную падтрымку Беларусі ў сітуацыі з нафтавай праблемай. Таму засталося зрабіць далейшыя крокі насустрач дэмакратычнаму свету, тым больш што да гэтага беларускае грамадства саспела.

- Якія наступствы для Беларусі могуць рушыць услед за пераарыентацыяй нашай краіны на Захад?

- Думаецца, што ў сённяшняй сітуацыі пераарыентацыя Беларусі на большую адкрытасць да свету, фігуральна кажучы, на Захад можа адбыцца менш хваравіта, чым гэта было б некалькі гадоў таму. А выгодаў відавочна можа быць больш, у першую чаргу для эканомікі і грамадства.

- У выпадку абвастрэння сітуацыі з каранавірусам, у каго Беларусь у першую чаргу будзе прасіць дапамогі?

- Наколькі вядома, Беларусі ўжо аказваецца дапамога з ЕС і з ЗША. Пры ўмове абвастрэння сітуацыі з каранавірусам, напэўна, варта было б папрасіць дапамогі і ў кітайскіх медыкаў, якія валодаюць большай інфармацыяй на сённяшні дзень у гэтай галіне.
1828 просмотров
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

10 Бразильских реалов 6,2445
10 Датских крон 4,6413
1 Кувейтский динар 10,55
10 Дирхамов ОАЭ 8,8532
1 Доллар США 3,2515

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461