У Докшыцах у апошнiя днi ад пнеўманіі памерлі тры чалавекі
Докшыцы на слуху апошнія дні — у невялікім горадзе на 7 тысяч жыхароў налічылася 85 хворых на пнеўманію.
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Сярод іх ёсць і людзі з каранавірусам, але ўлады пакуль не паведамілі дакладную колькасць інфікаваных.
Дадзеная колькасць пнеўманій была па стане на пазаўчора, 7 красавіка.