Зянон Пазьняк: Украiна перад усiм!

Белновости 

Зь міжнародных падзеяў, якія зараз адбываюцца, найбольшае значэньне для Беларусі маюць прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне. Пазбаўляючыся рэштак савецкай акупацыі, некаторыя ўкраінцы, якія разьбіраюцца ў беларускім становішчы, гатовыя былі пасьміхацца: як гэта, маўляў, беларусы выбралі такога хлуса і здрайцу ў прэзыдэнты (як быццам не было на Ўкраіне Януковіча). Зразумела, аднак, як спрацавала Масква (прапаганда і Лубянка) у той час у Беларусі. Сыгралі на эканамічным правале і на прагматызме беларусаў, для большасьці якіх дабрабыт -- гэта, на жаль, -- найбольшая каштоўнасьць. У выніку -- беларусы ўжо 25 гадоў расплочваюцца несвабодай, зьнявагай і страчаным пакаленьнем.


Але тое, што адбываецца цяпер з электаратам ва Ўкраіне, не параўнаеш ні з чым. Такое ўражаньне, што грамадзтва асьлепла ці наелася блёкату -- галасуюць за асобу (коміка Зяленскага), якая па прыродзе не надаецца да дзяржаўнай дзейнасьці. І гэта відавочна зь першага погляду.


Беларусы, зь якімі мне прыходзілася пра тое гаварыць, знаходзяцца ў стане трывогі і зьдзіўленьня. Трывожыцца ёсьць за што. Ужо пяць гадоў тлее расейска-украінская вайна. Гінуць людзі. Чалавек, за якога галасуюць украінцы і якога рэклямуе руская прапаганда, ня мае адказнасьці за лёс Украіны, не разумее сур'ёзнасьці місіі чалавека ў палітыцы.


Няўжо людзі не ўсьведамляюць, што 10 тысячаў ахвяр і кроў загінулых за Ўкраіну можа пайсьці, як вада, -- у пясок, надарэмна?! Адкуль узялося лёгкадумства ў моцнага, змагарнага народа? Розныя аглядальнікі пішуць, што за коміка Зяленскага галасуе моладзь і дзеля жарту. Цяжка паверыць. Няўжо за такі кароткі час на Ўкраіне, як і на Захадзе, ужо пранікла левая атрута і вырасла тупое пакаленьне?


Зразумела, што ўкраінцы ў цяжкім стане, расейская агентура маніпулюе непадзельна, расейская прапаганда коціць валам. Але мусіць жа быць імунітэт. Выбар цяжкі, бо здаровага выбару няма. Прыходзіцца выбіраць паміж дрэнным і горшым. Пачуцьці настроеныя супраць Парашэнкі, але нацыянальныя інтарэсы ў гэтых абставінах рацыянальна вымагаюць галасаваць за Парашэнку. Ні для кожнага пад'ёмна гэта асэнсаваць. Ці здолеюць украінцы тое зразумець і пераскочыць цераз сябе -- невядома. Мала часу.


Хацелася б толькі заклікаць украінцаў -- беражыце Ўкраіну, думайце пра яе будучыню і свой народ!


Крынiца: Народная Партыя
7714 просмотров
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461