Дзянic Малафееў: Наша справа – уласная дзяржава


Калі б недзе ў дзевяностыя мне сказалі, што я буду насмехацца над тымі, хто выступае супраць беларусізацыі – я б напэўна не паверыў. Але як пісалі лаціняне : Tempora mutantur et nos mutantur in illis. Але аставім уласны досвед і апору на цытаты як прыкмету адукаванасці і стылістыку тэкста. Вернемся да палітыкі і мовы.

Самае смешнае ў моўным пытанні  - гістарычны дыскурс. Колькі б і з кiм вы не абмяркоўвалі мову і яе выкарыстанне, ўсё заўжды вяртаецца да пытанняў этнагенэзу і да гістарычных каранеу. Ведаеце, як па мне, дык гісторыя ( як урэшце і ідэалогія) – палітычная прастытутка. У нейрабіаялогіі гэта называецца рацыяналізацыяй пастфактум. Калі спрошчана, дык гэта тлумачэнне не існуючымі матывамі зробленых глупстваў. Таму каб не праслыць псіхічна хворым, я не стану шукаць адказаў на сенняшнія пытанні і пагрозы ў мінулым.

А што ў дне сённяшнім?

Палітыка, палітыка і нічога акрамя палітыкі. Прыпыненае дзеля спроб аднаўлення СССР з кіраўніком беларускага паходжання, нацыянальнае адраджэнне забуяла новымі фарбамі. Чаму?

Па - першае СССР памёр. На гэты раз канчаткова. Гульні палітыкаў на настальгічных настроях носьбітаў савецкай мянтальнасьці сыходзяць на нет, бо самі носьбіты паволі адыходзяць ад спраў – хто на пенсію а хто на той свет. Выраслі новыя пакаленні, што СССР успрымаюць, як нешта такое ж далекае, як і ВКЛ альбо РІ. І вось тут пачынаецца самае цікавае. Гэтыя людзі могуць па - рознаму ставіцца да сённяшняй улады, але яны прачыналіся пад верш Алеся Бачыла,( не самы благі дарэчы) што пачынаецца са слоў “Мы Беларусы”

Гэтыя людзі усведамляюць сябе беларусамі, а кароткае знаёмства з “вялікімі” суседзямі – не так істотна расіяне гэта альбо палякі, толькі упэўнівае іх у тым што яны з суседзямі крыху розныя.

Да таго ж трэба адзначыць, што гэтыя людзі усведамляюць сябе беларусамі, нават калі не цікавяцца не палітыкай не гісторыяй. Беларусы. Якія усведамляюць, што маюць уласную дзяржаву, аднім з атрыбутаў якой з’яўляецца мова. Гэта прынцыповы чыннік, што мяняе ўнутрыпалітычную палеміку, бо як да насельніцтва не стаўся, а прыслухоўвацца ўсё адно прыйдзецца Па –другое, змяніўшыся знешнепалітычны дыскурс. Адмена санкцый, поспехі спартоўцаў, міжнародные мерапрыемствы, праходзячыя на тэрыторыі краіны, вымагаюць хоць фармальнай павагі да ўласнай мовы з боку нават тых, хто ёй грэбуе. Па – трэцяе, пытанне суверынітэта , а значыць нацыянальнай бяспекі. Можна па -рознаму інтэрпрытаваць тое, што адбылося ў Украіне, але бясспрэчным застаецца тое, што менавіта адсутнасць кансэнсунса па моўным пытанні стала аднім з чыннікаў, што дазволіў палярызаваць грамадства ў патрэбнай ступені.

Дэстабілізаваць сітуацыю, як любяць фармуляваць у камітэце дзяржбяспекі.

Карацей, з усяго вышэй сказанага вынікае ўсяго толькі адно – беларуская мова непазбежна будзе развівацца і пашыраць свой уплыў як на дзяржаўным так і на грамадскім узроўні. Вядома ж не ўсё так аптымістычна. Ёсць іншы бок медаля ў палітызаванасці мовы. Людзі і палітычныя сілы, што дзейнічаюць ад адваротнага. Хто гэта і якім чынам яны спрабуюць выкарыстаць моўнае пытанне? Па – першае, тыя, хто дасюль знаходзіцца ў палоне настальгічных настрояў да СССР, бадай самая ўплывовая група, што імкліва здае пазіцыі пад націскам часу.

Па-другое, фінансуемыя Масквой сродкі масавай інфармацыі (калі іх можна так назваць) і адзінкавыя грамадскія аб“яднанні і палітычныя актывісты. Тактыка да нельга прыміціўная і ад таго смешная.

Фактычна праца вядзецца па трох напрамках. Першы напрамак – развагі пра тое, што не існуе ні такой мовы, ні такой нацыі. Усё гэта пад псеўдагістарычныя пабасенкі пра адзіны народ і веру, пра польскасць і штучнасць мовы, пра сацыяльнае размежаванне часоў ВКЛ, а яшчэ лепей Рэчы Паспалітай. Той самы гістарычны дыскурс. З ім усё проста. Мова такая ёсць што запісана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта міжнародна прызнаны факт. Сцвярджаць адваротнае, гэта усё адно, што казаць пра тое, што зямля плоская. Што тычыцца польскасці і часоў Рэчы Паспалітай... Ведаеце, жаданне размаўляць на ўласнай дзяржаўнай мове не абавязвае ні любіць палякаў, ні выяўляць карані паходжання мовы. Мова ёсць. З“яўляецца дзяржаўнай. Кропка.

Напрамак другі – дыскрэдытацыя мовы і яе носьбітаў. Маўляў, мова сялянская, а носьбіты неадукаваныя, усё што звязана з мовай - гэта сялянства і толькі мова руская светлы прамень цывілізацыі сярод беларускага цемрашальства... На ўласны погляд аўтара няма нічога брыдкага ў тым, каб быць селянінам. Ці аўтары пасквілей такога кшталту лічаць сялян людзьмі іншага гатунку? Калі так, то пытанняў няма. З людзьмі, што лічаць іншых другім гатункам па той ці іншай прыкмеце, ўсё вядома з часоў перамогі ў другой сусветнай. Што да пытання адукацыі, то тут як кажуць чыя б карова гукала... З адукацыяй усё вельмі кепска на ўсёй пастсавецкай прасторы. Язык выкладання тут справа не галоўная. Расейскамоўныя выпускнікі ВНУ таксама неканкурэнтназдольны на сусветным рынку працы. Тыя, хто насуперак сістэме робяцца сапраўднымі спецыялістамі, ўцякаюць з Радзімы далей, чым бачаць. Ад разваленай прамысловасці, карупцыі і гэтак далей. Цывілізацыя занядбанага «замкадья», выбачайце, большасць беларусаў не вабіць. Гэта так сама факт, бо згодна з статыстыкай большасць беларусаў працуючых у РФ – нізкакваліфікаваныя працаўнікі без адукацыі альбо з яе мінімальным узроўнем. Таму напрамак працы, як бачым, таксама бязперспектыўны. Застаецца трэці накірунак працы, скіраваны на ўласны унутрырасійскi асяродак. Выяўленне неблаганадзейных элементаў, міфічных радыкалаў і «фашыстаў» кшталту справы даўно не існуючага «белага легіёна» і скрыншотаў здзеклівых каментароў з боку беларускіх «троляў» (накшталт мяне). Але гэта праца, па – першае, толькі на выпадак магчымай інтэрвенцыі, а па –другое, бесперспектыўная, калі ўлічваць палітычныя рэаліі краіны. Беларускі радыкал пры сённяшняй уладзе гучыць як кубінскі буржуа. А тыя не многія, хто пад гэта апісанне падыходзілі, ваююць па абодва бакі ў Украіне. Як бачым з усяго вышэй сказанага вынікае, што мове беларускай быць і шырыцца, а спробы супрацьстаяць гэтаму не істотны і не будуць мець чакаемага ад іх уплыву.


Дзянic Малафееў

 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

10 Бразильских реалов 6,3171
10 Датских крон 4,645
1 Кувейтский динар 10,5263
10 Дирхамов ОАЭ 8,8271
1 Доллар США 3,2421

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461