Алег Аксёнаў: Расея ў адносінах Беларусі можа прымяніць гвалтоўны захоп улады, але з улікам украінскіх недахопаў (інтэрв'ю)

 
Рэдакцыя «Палiтрынга» вырашыла запусціць вясновае апытанне экспертаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў, палітолагаў, якое будзе прысвечана ўплыву эпідэміі каранавiруса на сусветную супольнасць і нашу краіну.

Жыццё сусветнай супольнасці пасля каронавіруса – якiм яно будзе, і якое месца ў iм зойме Беларусь? Ці памяняе наша краіна знешнепалітычны вектар, ці ўсвядомiць неабходнасць паскарэння інтэграцыйных працэсаў, або ж пойдзе іншым шляхам - на збліжэнне з Захадам?

Сваім меркаваннем па агучаных пытаннях дзеліцца каардынатар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў Магілёве Алег Аксёнаў.

 - Як зменіцца свет пасля пандэміі коронавируса? Якое месца ў ім зойме Беларусь?


- Каб адказаць на першую частку першага пытання, трэба мець эстрэсэнсорныя здольнасьці альбо максімальна поўны аб’ём інфармацыі. Нажаль, ні аднаго ні другога не маю. Зразумела, што нейкі адбітак застанецца, дапускаю: адным з наступстваў будзе перадзел сфераў уплыву на сусветных рынках. У духоўным аспекце змены будуць самымі ня значнымі. Нажаль апошнім часам назіраецца адхілення вектару патрабаванняў, у бок матэраяльнага ад духоўнага Што тычацца месца Беларусі ў сусветнай супольнасці - то яно вызначаецца выключна палітычным строям. Пакуль у краіне будзе панаваць дыктатура, разлічваць на нейкая прызнанне безсэнсоўна, наша месца на задворках. Нажаль адзінае, што цікавіць замежных бізнэсоўцаў у Беларусі -дармавы працоўны рысурс. - магчымасць стварэння шкодных вытворчасцяў, без неабходнасці ўкладаць сродкі на ачыстку выкідаў. За хабар магчыма атрымаць любы дазвол. - для больш заможных прывабны нашы вольныя тэрыторыі, гэта на дальнюю перспектыву. Нас не ўспрымаюць як самастойную краіну са сваёй культурай і развітай эканомікай.

- Крызісныя абставіны апошняга часу паказваюць відавочныя высновы: розныя тактычныя рознагалоссі паміж РФ і Беларуссю-гэта нішто ў параўнанні з глабальнымі выклікамі. Ці прывядзе гэтая сітуацыя да паскарэнню інтэграцыйных працэсаў?

- Інтэграцыя грунтуецца на прынцыпах павагі і роўных эканамічных магчымасцяў. Ні аднаго ні другога няма паміж Беларусяй і Расіяй. Мы бачым, што ўсё-што зараз называецца інтэграцыйным працэсам не-што іншае як спроба абдурыць адзін аднаго. Пуціну трэба чарговая тэрыторыя далучаная да імперыі, Лукашэнку - дойная карова, а калі сур’ёзна, то танная сыравіна на перапрацоўкі якой магчыма зарабіць і рынак збыту сельгас прадукцыіі, нічога болей у Беларусі няма, пасля 26 год дыктатуры. Як варыянт надалейшага развіцця такой інтыграцыі - гвалтоўны захоп, але ж з улікам украінскіх хібаў. То бок стварэння такіх умоў - калі з боку "Белоруссии" пачуецца - "Путин приди". Менавіта з гэтай нагоды ўжо некалькі год вядзецца захоп беларускай інфармацыйнай прасторы.

-  У выпадку абвастрэння сітуацыі з каранавірусам, у каго Беларусь у першую чаргу будзе прасіць дапамогі?

- На мой погляд, не карэктна аб’ядноўваць дыктатуру, якая пануе 26 год, з Беларусяй, якая існуе тасячагодзі. Прасіць будзе не Беларусь а Лукашэнка і не дапамогі для людзей, а нейкіх прэфірэнцый для сябе, свайго рыжыму. Звяртацца будзе, як звычайна да ўсіх, а там хто павядзецца ў чарговы раз. Прасіць будзе: - адмены санкцый, рэструктарызацыі пазык, новых крыдытаў, нібыта на змаганні з наступствамі пандэміі.
1550 просмотров
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

10 Бразильских реалов 6,2918
10 Датских крон 4,6571
1 Кувейтский динар 10,5249
10 Дирхамов ОАЭ 8,8173
1 Доллар США 3,2385

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461