Вільгельм Кубэ: сапраўднае аблічча (Ч.2-я) – Павел Знавец

Радио Свобода
У прыватных размовах разумныя людзі мне казалі, што я зарана пачаў асвятляць тэму  адносна гістарычнай ролі Вільгельма Кубэ ў дачыненні да Беларусі. Маўляў, большасць беларускага грамадства яшчэ не гатовая да успрыняцця гісторыі 2-й сусветнай вайны такой, якой яна была.

Мабыць, яны ў нечым маюць рацыю. Але ж  некаму гэта трэба рабіць. Таму і раблю, бо мне пашчасціла ў 1997-м пагаманіць з непасрэдным удзельнікам тых падзей Антонам Шукелойцам.  І на мне ўжо  ляжыць  маральная адказнасць за тое, каб данесці да шырокага кола людзей пачутае.  Дый, паўтаруся, дзеля гісторыі як навукі гэта трэба рабіць.  Каб гісторыя другой сусветнай вайны,  урэшце рэшт,  станавілася больш праўдзівай, а не заставалася й надалей для беларусаў літаратурай, з характэрным для яе наборам баек, казак і легенд.  

Паплечнікі Вільбгельма Кубэ.

Безумоўна, што адзін Кубэ, без надзейных, самаахвярных і адукаваных паплечнікаў, якіх ён паклікаў на ключавыя адміністратыўныя пасады, не змог бы  за два гады столькі шмат зрабіць дзеля Беларусі. Таму трэба ўзгадаць некаторых з іх --тых, хто забяспечваў да 22 верасня 1943-га -- дня смерці Кубэ, выжыванне і больш  менш бяспечнае жыццё мірнага насельніцтва  Беларусі.

Нагадаю, што пасля няўдалых замахаў на жыццё Кубэ( яны пачаліся  недзе з  сярэдзіны 1942-г.) , а потым  і яго забойства ўвосень 1943-га  і  разгортвання па  ўказанню  з Масквы шырокага партызанскага руху на Беларусі ,  для яе мірнага насельніцтва  пачаўся суцэльны жах:  тэрор, спальванне цэлых вёсак і паселішчаў з усімі  іх жыхарамі за супрацу з партызанамі  і  г.д.


Сярод тых, каго Кубэ паклікаў  на адміністратыўныя пасады, трэба асабліва адзначыць, прынамсі, наступных асобаў:

1)Бургамістра г.Менска прафесара Вацлава Іваноўскага.

Вацлаў Іваноўскі фактычна забяспечваў жыццядзейнасць сталіцы Беларусі ў найцяжэйшыя гады акупацыі. На ім ляжала адказнасць за фунцыянаванне ўсіх камунальных ды іншых установаў і службаў г. Менска(харчовая прамысловасць, грамадскі транспарт, вадаправод, каналізацыя, дзіцячыя ўстановы, школы, тэатр, музей і г.д.).

Вацлава Іваноўскага застрэлілі 7 снежня 1943-га года, неўзабаве пасля забойства Кубэ,  ў раёне сучаснай вуліцы Няміга ў Мінску. Ёсць падставы меркаваць, што тэракт быў здзейснены або з ведама, або па прамому указанню Э.фон Готберга, які да заступлення на пасаду Генеральнага Камісара Беларусі узначальваў менскае Гестапа.

Паказальны і ўражлівы факт: падчас пахавання ў Менску гораданачальніка Вацлава Іваноўскага мора людзей расцягнулася на кіламетры. І гэта пры тым, што быў халодны снежаньскі дзень і што новая, пасля забойства Кубэ, нямецкая адміністрацыя фон Готберга не ладзіла пахаванне. Дзіўна, але на тэракт супраць бургамістра сталіцы Беларусі фон Готберг не звярнуў асаблівай увагі.

Вышэйпададзеныя факты сведчаць аб велічы асобы Вацлава Іваноўскага. Такой велізарнай народнай падтрымкі больш ні ў каго з гарадавых  Мінска і блізка не было. І, мабыць, наўрадці калі-небудзь будзе.  Нагадаю,  што Вацлаў Іваноўскі -- адзін з заснавальнікаў першай беларускай палітычнай партыі -- Беларускай Рэвалюцыйнай( крыху пазней -- Сацыялістычнай) Грамады, 1903г.,  а таксама  адзін з бацькоў-стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі(1918г.).  Таму я перакананы, што калі Беларусь  пасля Лукашэнкі застанецца незалежнай, дык ў горадзе  Мінску абавязкова з'явіцца вуліца імя Вацлава Іваноўскага;

2)Кіраўнікоў беларускай асветы, адукацыі і школьніцтва: В.Гадлеўскага, А.Шукелойца, В.Тумаша, Ф.Аляхновіча ды іншых.

Што тычыцца Радаслава Астроўскага, то маё асабістае стаўленне да гэтай гістарычнай асобы неадназначнае. Р.Астроўскі быў атывістам беларускага руху і падчас нямецкай акупацы(ўжо пасля забойства Кубэ) дамогся ад фон Готберга права на стварэнне марыянеткавай Беларускай Цэнтральнай Рады і ўзначаліў яе.  Але ж паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў (гісторыка Юры Туронка і інш.) Радаслаў Астроўскі нясе, прынамсі, маральную адказнасць за забойства Вацлава Іваноўскага.  

3).Вільгельма Янэцке - намесніка Вільгельма Кубэ па лініі Трэцяга Рэйху.

Янэцке быў блізкім сябрам, цёзкам і аднадумцам Вільгельма Кубэ. І менавіта яго  Кубэ папрасіў  накіраваць да сябе з Берліна ў Менск у якасці свайго намесніка па лініі 3-га Рэйха.  Гэты таўставаты, але, па характарыстыцы Шукелойца "дабрадушны, разумны і інтэлігентны немец"  быў блізкім сябрам Кубэ. Янэцке прытрымліваўся тых жа поглядаў наконт будучыні Беларусі і беларусаў, як і Кубэ.

Забягаючы наперад, адзначу, што пасля забойства Кубэ  і ў яго намесніка Янэцке лёс склаўся таксама трагічна, але аб гэтым пазней.

Адпаведна  сваім поглядам і ўяўленням аб Беларусі і беларусах, Кубэ і Янэцке праводзілі цалкам прабеларускую палітыку. Настолькі прабеларускую, асабліва ў галіне адукацыі і культуры, наколькі гэта было магчыма і наколькі дазвалялі іхнія паўнамоцтвы кіраўнікоў выканаўчай акупацыўнай цывільнай улады на Беларусі часоў 3-га Рэйха.

Кубэ і Янэцке, паводле расповяду Антона Шукелойца, марылі і бачылі  Вайсрутэнію(Беларусь) у будучым як еўрапейскую дзяржаву ў складзе Вялікага Рэйха ад Атлантыкі да Уралу. А саміх сябе, вядома ж,  яе кіраўнікамі.  

Але гісторыя распарадзілася па-іншаму. Зараз мы маем цывілізаваную і заможную Германію, хоць і ў значна меншых памерах. А замест СССР у Еўропе і Азіі існуюць 15 незалежных дзяржаў.

І сярод іх - умоўна незалежная Рэспубліка Беларусь. Сённяшняя Беларусь - гэта працяг той БССР, якую Сталін і яго атачэнне ва ўрэзаным тэрытарыяльным выглядзе мусілі адрадзіць у 1945-м, шмат у чым дзякуючы ўсёй папярэдняй дзейнасці  Вільгельма Кубэ і яго паплечнікаў па нацыянальнаму руху на Беларусі падчас другой сусветнай вайны.

Беларусь сёння - гэта, фактычна, квазі-дзяржава, з бяссменным прэзідэнтам-правадыром, намаганнямі якога амаль ўсё ў ёй русіфікавана.

Але насельніцтва Беларусі, дзякуючы нават такой умоўнай незалежнасці, на мой погляд, ўжо знаходзіцца ў пошуках сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці.  

Аб маім збаўленні ад савецкіх стэрэатыпаў.

Бяседы з Антонам Шукелойцам, які працаваў і асабіста ведаў як немцаў В.Кубэ і В.Янэцке, так і  ледзь не ўсіх беларусаў з ліку  супрацоўнікаў цывільнай адміністрацыі часоў нямецкай акупацыі Беларусі(1941-1944гг.),  канчаткова пазбавілі мяне ад зашмальцаванага і вельмі далёкага ад ісціны савецкага ўспрыняцця  падзеяў  другой сусветнай вайны.

Да мяне пасля гутарак з Антонам Шукелойцам канчаткова дайшло, чаму савецкая прапаганда  прыклеіла ярлык "палач беларускага народа" да Вільгельма Кубэ.

Мною ўжо даўно не ўжываюцца без двукосся асноўныя камуна-савецкія ідэалагічныя тэрміны-клішэ. Напрыклад такія, як "Вялікая Айчынная вайна" і "Вялікая Перамога".

У недарэчным спалучэнні "Вялікая Айчынная" у адносінах да часткі адной вайны закладзены нейкі фантасмагарычны ідэалагічны змест. І нават нейкі пафас, бо слова "Бацькаўшчынская" замест "Айчынная", камуністам не пасавала. Мабыць, з-за свайго адмысловага,  чыста беларускага зместу і сэнсу.

Што ж тычыцца тэрміна "Вялікая Перамога", дык гэта ўвогуле гучыць як нейкі аксюмарон для краіны, тэрыторыя і жыхары  якой ў 2-й сусветнай вайне былі проста разменнай манетай у геапалітычных крывавых гульнях  двух крывавых дыктатараў.

Для мяне было адкрыццём, што Вільгельм Кубэ  па сваіх поглядах, сваёй унутранай сутнасці і перакананнях з'яўляўся насамрэч кансерватарам і  хрысціянскім дэмакратам. І быў  гуманістам для таго жорсткага часу. Асабліва калі ўзяць пад увагу ўсю яго папярэднюю біяграфію, а не толькі дзейнасць у надзвычайных варунках другой сусветнай вайны.

Сумненні наконт сапраўдных рэалій другой сусветнай вайны ў мяне ўзніклі яшчэ ў юнацкім 16-гадовым узросце. Калі я ўпершыню,   пад час навучання ў ПТВ-107 г.Мінска(1982-1985гг.) наведаў Музей гісторыі "Вялікай Айчыннай вайны", што месціўся побач з ГУМам. А потым яшчэ і мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Тады экскурсавод - пажылая жанчына, на дзіва праўдзіва распавяла нам, падлеткам, што ў паліцыі і ў органах нямецкай адміністрацыі падчас акупацыі Беларусі служыла як мінімум ад 200 да 400 тысячаў беларускага насельніцтва, г.зн. болей чым было партызан. Мяне гэты факт тады вельмі ўразіў, бо я лічыў наадварот.

Пазней да мяне дайшло, што забойства Кубэ і разгортванне партызанскага руху ў Беларусі спарадзіла вельмі жорсткую рэакцыю нямецкіх акупантаў са спальваннем тых населеных  пунктаў Беларусі, дзе асаблівую падтрымку знаходзілі партызаны. І гэткія падзеі пачаліся  толькі ў 1943-м, г.зн. пасля пачатку няўдалых замахаў на жыццё Кубэ. Ну а потым і ўдала спланаванай спецаперацыі,  пасля якой  Вільгельм Кубэ загінуў.

Ваеннапалонныя ў Беларусі. Лета-восень 1941-га.

Напрыканцы лета-пачатку восені1941г. апынуўшыхся ў катле акружэння жаўнераў, афіцэраў і камандзіраў Чырвонай арміі, што здаліся ў палон ў першыя месяцы вайны, налічвалася літаральна людское мора. Як і кінутай і разбітай савецкай вайсковай тэхнікі. Толькі на тэрыторыі Беларусі было ўзята, а ў асноўным здалося ў палон каля 2-х мільёнаў чырвонаармейцаў! Астранамічная лічба!

Пасля прызначэння Кубэ на пасаду кіраўніка грамадзянскай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі з ваеннапалоннымі трэба было нешта рабіць. Бо набліжалася зіма.

У камандавання Вермахта катастрафічна не хапала не толькі сродкаў на ўтрыманне такой колькасці людзей, але й транспарту і вагонаў для  іх адпраўкі на прымусовую працу ў Германію. А параненыя і знясіленыя ваеннапалонныя былі проста асуджаны на смерць.

Нямецкае вайсковае камандаванне да прызначэння Кубэ  не ведала, як вырашаць пытанне з такой колькасцю савецкіх ваеннапалонных. Часта іх проста пакідалі ў агароджах з драўляных жэрдак, часам нават без калючага дроту па перыметру, элементарнага харчавання, нагляду і належнай аховы.

Такія ваеннапалонныя, здэмаралізаваныя і знясіленыя, так і заставаліся, як быдла ў стойле, ў большасці сваёй паміраць, баючыся выйсці з гэтых агароджаных загонаў. Такія агароджы для часовага ўтрымання палонных ўзводзіліся без навесу, проста пад адкрытым небам.  

Найбольш смелыя і адносна здаровыя з ліку палонных збягалі па начах ў лес. Іх, вядома, ніхто нават і не шукаў.

Ад Антона Шукелойца я даведаўся, што менавіта Вільгельм Кубэ забараніў жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі і іх растрэлы нават за спробы пабегу. Шукелойц казаў, што В.Кубэ як рэлігійны чалавек і гуманіст, не мог сабе такое дазволіць. Нават ва ўмовах жорсткай вайны.

Таму і былі пакінутыя дзесяткі(ці мо нават сотні тысяч -- ніхто не лічыў) параненых, здэмаралізаваных, знясіленых і галодных ваеннапалонных Чырвонай арміі у 1941-м у такіх часовых агароджах без належнай аховы  паміраць. Ці спрабаваць выжыць на волю лёсу.

Абсалютна беспадстаўна лічыць такі падыход Кубэ да ваеннапалонных  антычалавечым і негуманным. Трэба задаць сабе простыя пытанні: "А ці мог Кубэ пры адсутнасці матэрыяльных, харчовых, жыллёвых ды іншых рэсурсаў для ўтрымання такой колькасці палонных людзей паступіць інакш?

І як па-іншаму, больш гуманна з імі можна было абысціся, з гэтымі сотнямі тысяч палонных,галодных, знясіленых і параненых салдат і афіцэраў? Пытанне рытарычнае.

Зараз вось уся сытая і заможная Еўропа не можа справіцца з некалькімі дзесяткамі тысяч незаконных мігрантаў. А Вільгельм Кубэ толькі на тэрыторыі Беларусі меў справу з сотнямі тысяч знясіленых, параненых і пакалечаных людзей -- ваеннапалонных  салдат і аіцэраў з варожай арміі.

А яшчэ трэба ўзяць пад увагу тое, што галоўны начальнік Трэцяга Рэйху Адольф Гітлер з недвухсэнсоўным намёкам пакінуў вырашэнне пытання лішніх, "баластных"  ваеннапалонных не столькі ўласна на Кубэ як на прызначанага кіраўніка грамадзянскай адміністрацыі Беларусі, колькі на  мясцовыя(беларускія) аддзелы Гестапа, паліцыі СД і вайсковага камандавання Вермахта.

Таксама Гітлер быў напачатку вайны катэгарычна супраць стварэння з ваеннапалонных спецпадраздзяленняў  Вермахта для барацьбы з Чырвонай арміяй. Маўляў, на іх нельга пакласціся, яны зусім нядаўна, да паланення ваявалі за варожую армію і т.п.

Гітлер жорстка памыліўся, а вось Кубэ, як мне падаецца, прыняў у той сітуацыі адзіна правільнае для сябе рашэнне -- пусціць вырашэнне пытання "баластных" ваеннапалонных на самацёк.

Як потым засведчыла гісторыя, гэта было хоць і адносна гуманнае, але  не зусім прадуманае для Германіі рашэнне. Яно потым аўкнулася Вермахту ў 1943-44гг.  Бо частка ваеннапалонных выжыла, асела ў вёсках і лясах. І ў значнай ступені  пасля забойства Кубэ паспрыяла стварэнню шырокага партызанскага  руху на Беларусі.

Праўду пра цукеркі, што "кідаў Кубэ ў яму габрэйскім дзецям", якіх потым закопвалі жывымі(гэты факт згадваецца ў Вікіпедыі і  ва ўспамінах былых вязняў мінскага гета),  увогуле аб адносінах Кубэ да габрэяў і габрэйскага пытання, аб іншых фактах з біяграфіі і дзейнасці Вільгельма Кубэ на Беларусі -- у наступнай частцы.

Першая частка - https://politring.com/articles/17842-vlgelm-kube-sapradnae-ablchcha-pavel-znavec.html

Працяг будзе

«Белорусский партизан»
5284 просмотра
Публикации в рубрике «Статьи, мнения» являются видом материала, который отражает исключительно точку зрения автора. Точка зрения редакции «Политринга» может не совпадать с точкой зрения автора. Редакция «Политринга» не несет ответственности за достоверность и толкование приведенной информации и выполняет исключительно роль носителя.
 

Опрос

Одобряете ли вы спецоперацию России на Украине?

 
 

ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ТОП-10 ПУБЛИКАЦИЙ

Курсы валют НБРБ

О сайте

«Политринг» - дискуссионная площадка, целью которой является налаживание диалога между различными политическими, общественными, социальными группами Республики Беларусь. Мы не приемлем экстремизма, радикализма, нарушения законов нашего государства. Но мы чётко уверены: лишь с помощью диалога Беларусь может стать современным демократическим государством.
Связь с редакцией, реклама - [email protected] / +375 (4453) 15-3-52

ЧПУ «Согласие-медиа» УНН 193000461